У Віцебску на Дзень Волі затрымалі (i ўжо адпусцiлi) Барыса Хамайду. За плакат з цытатай Буніна? 

« Назад

У Віцебску на Дзень Волі затрымалі (i ўжо адпусцiлi) Барыса Хамайду. За плакат з цытатай Буніна?  25.03.2019 15:59

Вядомага грамадскага актывіста Барыса Хамайду затрымалі 25 сакавіка каля «сіняга дома» ў Віцебску. Ён трымаў у руках сцяг горада і самаробны плакат з цытатай рускага пісьменніка Івана Буніна: «Город (Витебск) древний и нерусский». Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў гараджан з Днём Волі.

Затрымлівалі Хамайду людзі ў цывільным, якія сказалі, што яны міліцыянеры. Апазіцыянер прастаяў з плакатам каля 10 хвілін — супрацоўнікі ў цывільным у гэты час чакалі, пакуль прыедзе міліцэйская машына.

борис хамайда

Барыса Хамайду адвезлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска. Там на яго склалі пратакол за за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Пасля гэтага адпусцілі.

Гэта ўжо другое затрыманне Барыса Хамайды з пачатку года. Да гэтага яго затрымалі напярэдадні Дня Канстытуцыі. Тады на яго склалі адміністрацыйны пратакол за аналагічнае парушэнне.

tut.by


Комментарии


Комментариев пока нет

Пожалуйста, авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий.
Авторизация
Введите Ваш логин или e-mail:

Пароль:
запомнить